Грамадства1515

МЗС Польшчы: Белсат можа стаць інтэрнэт-парталам

Запланаваныя змены будуць суправаджацца «скарачэннем, а не спыненнем фінансавання Белсату, праз неабходнасць ажыццяўлення іншых прыярытэтных праграм», — заявіла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ёанна Вайда. Яна дадала, што Белсат у выглядзе інтэрнэт-парталу ў будучыні мог бы стаць часткай канала TVP Zagranica, паведамляе polsatnews.pl.

Вайда падкрэсліла, што наконт будучыні тэлеканала Белсат «не было прынята рашэння», МЗС працягвае «падтрымку свабодных СМІ і дэмакратычных намаганняў у Беларусі».

Па словах дырэктара тэлеканала Агнешкі Рамашэўскай-Гузы МЗС плануе скараціць бюджэт Белсата больш чым на дзве траціны — з 17 да 5 мільёнаў злотых. «Такое скарачэнне бюджэту амаль для любой установы азначае яе смерць, — сказала яна на мінулым тыдні. Дадала, што праз фінансавыя праблемы скарачэнне бюджэту таксама плануе польскае тэлебачанне, якое ўключае ў сябе Белсат. — З 26 мільёнаў злотых мы спускаемся да 9 мільёнаў злотых. Гэта дэ-факта ліквідацыя тэлебачання», — акцэнтавала Рамашэўская-Гузы.

Вайда ў сваёй заяве падкрэсліла, што «намер Міністэрства замежных спраў — не ліквідацыя, а мадэрнізацыя і рэфармаванне тэлеканала Белсат». «Для Міністэрства замежных спраў ключавым пытаннем з'яўляецца эфектыўнасць, таму неабходна мадэрнізаваць і адаптаваць медыя-праекты, арыентаваныя на аўдыторыю за межамі Польшчы, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам замежных спраў і TVP. Праграмы павінны мець сучасны і прывабны выгляд адначасова з высокаякасным кантэнтам. Гэта таксама патрэбна, каб дасягнуць максімальна шырокай аўдыторыі», — сказала прэс-сакратар МЗС.

Як паведаміла Вайда, у сувязі з жаданнем мадэрнізаваць медыя-праекты МЗС вядзе перамовы з польскім тэлебачаннем S.A. «аб стварэнні канала TVP Zagranica, часткай якога маглі б стаць TVP Polonia і Белсат у форме, напрыклад, інтэрнэт-парталу». Па словах прэс-сакратара, гэтыя змены могуць дазволіць «павялічыць доступ для беларускага грамадства да незалежнай інфармацыі».

У заяве адзначаецца, што «агульныя выдаткі на Белсат» — ад моманту стварэння да 2015 года — «склалі каля 220 мільёнаў злотых, пераважна выдаткаваных з дзяржаўнага бюджэту». «Цяпер плануецца скараціць, а не спыніць фінансаванне, у сувязі з неабходнасцю ажыццяўлення іншых прыярытэтных праграм», — зазначыла прэс-сакратар МЗС.

Вайда таксама заявіла, што стварэнне тэлебачання ў 2007 годзе па сумеснай ініцыятыве МЗС і TVP было «адказам на сітуацыю ў Беларусі». «Міністэрства замежных спраў падтрымлівала тэлеканал фінансава ад самага пачатку яго стварэння», — падкрэсліла яна.

Па словах прэс-сакратара МЗС, нязменнай застаецца падтрымка польскай дыпламатыі «свабодных СМІ і дэмакратычных намаганняў у Беларусі». «Мы лічым, што свабода слова, свабода выказвання меркаванняў, памяркоўнасці і палітычнага плюралізму з'яўляюцца найлепшым шляхам развіцця беларускага грамадства. З радасцю адзначаем большую адкрытасць Беларусі да Польшчы і іншых краін ЕС у апошні час і спадзяемся на далейшую актывізацыю адносін, — дадала яна.

Занепакоенасць з нагоды паведамленняў пра магчымыя змены, якія могуць закрануць Белсат, выказаў беларускі Рух «За свабоду», які збірае подпісы за захаванне тэлеканала ў яго цяперашнім фармаце. Зварот у абарону Белсата — накіраваны да прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм'ер-міністра Беаты Шыдлы — падпісалі, сярод іншых, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі: лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, экс-кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў, кіраўнік Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Раней Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю wPolityce.pl сказаў, што змены з'яўляюцца часткай больш шырокага плана трансфармацыі TVP Polonia, які мае на мэце стварэнне «аднаго польскага тэлеканала для замежнікаў». «Акрамя таго, беларускі бок гатовы змясціць TVP у беларускіх сетках вяшчання, і яго можа будзе глядзець па ўсёй краіне, — сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што ўплыў Белсата ў рэальнасці «сціплы», у тым ліку таму, што канал не ўключаны ў сетку вяшчання ў Беларусі. На яго думку, дзякуючы трансляцыі TVP Polonia на ўсёй тэрыторыі Беларусі сотні тысяч палякаў, і нават беларускае грамадства, бачылі б, як жывуць у суседняй краіне. Гэта таксама паказвала б пэўную палітычную альтэрнатыву. Міністр таксама зазначыў, што МЗС шукае магчымасці эканоміі ў розных напрамках, паколькі Польшча ўзяла на сябе абавязкі па ўзмацненні падтрымкі сірыйскіх бежанцаў».

Са слоў міністра, рашэнне пра новую канцэпцыю павінны быць прынятае ў бліжэйшыя дні. Міністэрства будзе падтрымліваць фінансаванне, якое дазволіць пазбегнуць звальненняў на Белсаце. Беларуская рэдакцыя не будзе зачынена, а Агнешцы Рамашэўскай-Гузы «прапанавалі працу ў TVP Polonia на высокай пасадзе».

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць