Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта значыць, што маленькія беларусы чакаюць падарункаў! А найлепшы падарунак — гэта кніга, асабліва на 500 гадоў беларускага друку. Менавіта таму культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі зборнік вершаў і казак «Чытанка для маленькіх».

У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя «Каток — залаты лабок», «Пшанічны каласок», «Рукавічку», а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля «Жыў-быў вожык», «Страшная казка пра страшнага звера» Івана Бурсава ды іншыя творы. Таксама ў чытанцы надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў!

На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.

Кніга багатая на ілюстрацыі, якія зрабіла мастачка Дар’я Мандзік, вядомая чытачам сваім праектам «Не маўчы па-беларуску!», рэалізаваным разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

«Чытанка для маленькіх» — гэта выдатны калядны падарунак для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вучым родную мову з маленства!

Набыць Чытанку можна ў наступных мінскіх крамах:

«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72;

«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2;

«Веды», вул. К.Маркса, 36;

Светач, пр-т Пераможцаў, 11;

«Цэнтральная кнігарня», пр-т Незалежнасці, 19;

«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14;

Кніжны кірмаш «Свет кніг», вул. Купалы, 27;

«Кніжная шафа», пр. Дзяржынскага, 9;

А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?