У МЗС Расіі заявілі, што новыя папраўкі ў заканадаўства Польшчы прывядуць да масавага вынішчэння савецкіх і расійскіх помнікаў на тэрыторыі краіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС Расіі.

У расійскім замежнапалітычным ведамстве перасцераглі польскі бок ад прыняцця дадзеных паправак у пазбяганне дадатковых ускладненняў у двухбаковых адносінах паміж краінамі.

«Нам вядома аб папраўках да польскага заканадаўства, які забараняе «прапаганду камунізму ці іншага таталітарнага ладу». Іх прыняцце адкрые шлях да масавага вынішчэння савецкіх / расійскіх помнікаў у Польшчы. Хочам рашуча перасцерагчы польскі бок ад такога неабдуманага кроку, каб пазбегнуць дадатковых ускладненняў у нашых і без таго няпростых двухбаковых адносінах», — гаворыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0