Незаконны аб'ём паставак ялавічыны ў Расію з Украіны праз тэрыторыю Беларусі дасягнуў сумы як мінімум $100 млн, распавёў РБК кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Паводле яго слоў, служба выявіла канал незаконных паставак мяса ялавічыны праз Беларусь — гэта беларуская кампанія «Георгій і сыны». «Мы знайшлі канал незаконных паставак мяса ялавічыны. У гэтым маглі прымаць удзел некалькі кампаній, пакуль дакладна зразумела, што гэта «Георгій і сыны», — сказаў Данкверт.

У 2016 годзе кампанія паставіла ў Расію не менш за 10,5 тыс. т мяса, адзначыў кіраўнік ведамства. «За кошт незаконных паставак яны [«Георгій і сыны»] маглі зарабіць да $100 млн», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0