
12:45
Карыстальнік Youtube sersed21 апублікаваў запіс «апошняга сеансу сувязі з Ту-154, які зваліўся ў Чорнае мора ў Сочы».
12:39

Прыярытэтнай версіяй крушэння Ту-154 пад Сочы стала версія «тэхнічнай няспраўнасці». Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў экстраных службах.
Яна «выйшла на першы план», удакладніў суразмоўца. Паводле яго слоў, памылка пілотаў «малаімаверная» — пілоты мелі «вялікі досвед кіравання паветранымі судамі такога тыпу і значны налёт гадзін». Умовы надвор'я ў раёне крушэння таксама былі «спрыяльнымі для выканання палёту», дадала крыніца.
Паводле яго слоў, версія тэракту «практычна выключаецца».
Мінабароны РФ, у сваю чаргу, заявіла, што самалётам кіраваў дасведчаны пілот Раман Волкаў. Ён - лётчык першага класа з агульным налётам больш за тры тысячы гадзін, падкрэслілі ў ведамстве, перадае ТАСС.
11:57
Міністэрства абароны Расіі на сваім сайце апублікавала спіс усіх, хто знаходзіўся на борце самалёта Ту-154, які ляцеў у сірыйскую Латакію.
Сярод іх — 64 прадстаўнікі ансамбля імя Аляксандрава, дзевяць прадстаўнікоў СМІ (Першы канал, НТВ і тэлеканал «Звезда»), восем вайскоўцаў, двое федэральных дзяржаўных грамадзянскіх служачых, восем членаў экіпажа, а таксама выканаўчы дырэктар Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка, больш вядомая як Доктар Ліза.
Раней Першы канал, тэлеканалы «Звезда» і НТВ пацвердзілі, што на борце Ту-154 былі іх здымачныя групы.
10:11
На месцы крушэння Ту-154 знойдзены целы загінулых
У Чорным моры на месцы крушэння Ту-154 Мінабароны РФ знойдзеныя целы некалькіх загінулых, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.
Прадстаўнік Мінабароны Ігар Канашэнкаў пацвердзіў выяўленне аднаго цела.
Таксама знойдзеныя дакументы журналістаў Першага канала, піша ТАСС.
09:02
Мінабароны РФ паведаміла, што ў Чорным моры знойдзены абломкі самалёта Ту-154, на якім ляцелі ў Сірыю артысты ансамбля імя Аляксандрава (каля 68 чалавек), і журналісты (дзевяць).
Фрагменты корпуса самалёта знойдзеныя на глыбіні 50-70 метраў за паўтара кіламетра ад берага.
08:45
Мінабароны РФ пацвердзіла знікненне самалёта. На борце знаходзяцца 91 чалавек — 83 пасажыры і восем членаў экіпажа, паведаміла ведамства.
Як паведамляе ТАСС, на борце знаходзяцца музыкі ансамбля імя Аляксандрава, якія павінны былі выступіць на аэрадроме Хмеймім з навагодняй канцэртнай праграмай, і прадстаўнікі СМІ.
08:30
Самалёт Ту-154, які вылецеў з Сочы, знік з радараў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу. Па дадзеных ТАСС, самалёт належыць Мінабароны РФ.
«Інтэрфакс» перадае, што борт знік з радараў, калі выконваў палёт над Чорным морам. Гэта ж агенцтва паведамляе, што самалёт ляцеў у Сірыю. Самалёт вылецеў у 05:20 па Маскве, і ўжо праз 20 хвілін дыспетчары яго страцілі.
Ту-154 прыляцеў у Сочы з падмаскоўнага Чкалаўска. У Сочы яго дазаправілі.
Па папярэдніх дадзеных, прычынай падзення Ту-154 Мінабароны РФ у Сочы была тэхнічная няспраўнасць або памылка пілатавання, паведаміла у нядзелю крыніца ў сілавых структурах.
«У якасці асноўных версій падзення самалёта Ту-154 разглядаюцца тэхнічная няспраўнасць паветранага судна і памылка ў пілатаванні», — сказаў суразмоўца ria.ru.
Ратавальнікі знайшлі фрагменты самалёта і стойку шасі ў 6 км ад берага ў Чорным моры. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах рэгіёну.
Самалёт Ту-154 амаль не выкарыстоўваецца грамадзянскай авіяцыяй. На ім перавозяць пасажыраў толькі авіякампаніі «АЛРОСА» і «Белавія». Апошняя збіраецца адмовіцца ад выкарыстання Ту-154 да канца года. Вытворчасць самалётаў спынена: апошні быў выпушчаны ў 2013 годзе і прададзены Мінабароны РФ.
Каментары