Выратавальныя працы пад Сочы, tass

Выратавальныя працы пад Сочы, tass

Прыярытэтнай версіяй крушэння Ту-154 пад Сочы стала версія «тэхнічнай няспраўнасці». Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ва экстраных службах.

Яна «выйшла на першы план», удакладніў суразмоўца. Паводле яго слоў, памылка пілотаў «малаімаверная» — пілоты мелі «вялікі вопыт кіравання паветранымі суднамі такога тыпу і значны налёт гадзін». Умовы надвор'я ў раёне крушэння таксама былі «спрыяльнымі для выканання палёту», дадала крыніца.

Паводле яго слоў, версія тэракту «практычна выключаецца».

Мінабароны РФ, у сваю чаргу, заявіла, што самалётам кіраваў дасведчаны пілот Раман Волкаў. Ён - лётчык першага класа з агульным налётам больш за тры тысячы гадзін, падкрэслілі ў ведамстве, перадае ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?