Канстытуцыйны суд Грузіі дазволіў жыхарам краіны спажываць марыхуану ў невялікіх колькасцях.

Галоўнай умовай легальнага спажывання наркотыка суд назваў недастатковы для продажу аб’ём: калі гэта не болей за 70 грамаў марыхуаны, практычна немагчыма даказаць, што яе ўладальнік планаваў збыць наркотык.

Праз гэта крымінальную адказнасць за яе захоўванне і спажыванне суд палічыў негуманным.

Продаж марыхуаны застаецца пад забаронай з прадугледжанай крымінальнай адказнасцю.

Таксама ўсё яшчэ забаронена набываць наркотык для асабістых мэтаў, аднак гэтую забарону суд таксама плануе перагледзець.

Дагэтуль у Грузіі была адміністратыўная адказнасць для тых, каго ўпершыню лавілі на спажыванні марыхуаны і крымінальная — за рэцыдыў.

За паўторнае спажыванне наркотыка прадугледжвалася да года турмы, а за захоўванне і распаўсюд — да 11 гадоў зняволення. Пры гэтым марыхуана з’яўляецца самым папулярным наркотыкам у Грузіі і яе спажываюць дзве траціны наркаманаў, перадае ВВС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?