Расійская «Новая газета» пагутарыла з авіяканструктарам і афіцэрам ВПС, спытаўшыся іх меркаванне аб прычынах крушэння расійскага вайсковага самалёта, які разбіўся непадалёк ад Сочы з 92 людзьмі на борце. 

«Мне не падабаецца, што першая заява, якая была зроблена, — гэта выключэнне тэракту. Чаму небяспечная гэтая версія? Гэта вельмі сур'ёзна. Калі ўзарвалі Airbus над Сінаем, увесь свет ведаў, што гэта тэракт. Усе выведкі паведамілі, адны мы два тыдні прыкідваліся. Проста калі гэта тэракт, трэба разумець, што гэта адказ нам за Алепа», — сказаў Вадзім Лукашэвіч, кандыдат тэхнічных навук, экс-канструктар ВКБ Сухога. 

«Найбольш імавернымі называюць памылку пілатавання і тэхнічную няспраўнасць. Але справа ў тым, што за 7 хвілін палёту самалёт паспявае набраць прыстойную вышыню. Для той вышыні абломкі, знойдзеныя ў цалкам розных месцах. — гэта занадта. Гэта сведчыць аб тым, што ён пачаў разбурацца ў паветры. Ніякая тэхнічная няспраўнасць не ў стане прывесці да разбурэння самалёта ў паветры. Самалёт — гэта досыць надзейная штука. Калі разбурэнне пачало адбывацца ў небе, значыць, ужо там адбылося нешта неардынарнае», — працягнуў эксперт.

«Чаму шасі адарвалася? Шасі ў самалёта магло быць адарвана, калі ён ішоў на пасадку, калі пілоты не паспелі яго прыбраць. Але, разумееце, сем хвілін — гэта шмат, лётчыкі не маглі шасі не прыняць — яны б пра гэта паведамілі. Чарада птушак? Тады павінны вырубіцца два ці тры рухавікі адразу. Але на вышыні два-тры кіламетры ў іх шмат часу прыняць рашэнне. Яскравы прыклад — «цуд на Гудзоне». Самалёт амаль адразу пасля ўзлёту трапіў у стаю птушак, у пілотаў было некалькі хвілін на прыняцце рашэння, што рабіць далей. Неабходна ўсведамляць такую рэч: раптоўны разрыў сувязі — гэта раптоўнае ўздзеянне на ўвесь самалёт, вось і ўсё».

Падобнага меркавання прытрымліваецца маёр ВПС РФ Андрэй Краснапёраў. 

«Я параўноўваю гэтую катастрофу з Шарм-эш-Шэйхам. Тая ж гісторыя: самалёт знікае з радараў, потым высвятляецца, што, аказваецца, у яго адарваўся хвост, і праз вялізную колькасць часу нам паведамляюць пра тэракт».

«Разумееце, лётчыку націснуць кнопку сігналу бедства — гэта доля секунды. Пра любыя няспраўнасці, пра што заўгодна, першы абавязак пілота — націснуць на кнопку, паведаміць на зямлю. Але тут пуста, абрыў сувязі. Далей, разлёт аскепкаў самалёта — на 15 км. Гэта значыць, што ён разваліўся ў паветры. Самалёт моцны, нават трапляючы ў ваду, у яго, добра, можа адваліцца крыло, але ён не разваліцца на часткі. Людзей проста так не можа раскідаць на некалькі кіламетраў (пашпарт карэспандэнта знайшлі ў некалькіх кіламетрах ад шасі)», — выказаў сваю думку маёр.

«Я лётаў на такіх самалётах. Так, ён сеў з мэтай дазаправіцца, яны не ляцяць звычайна наўпрост, тут усё нармальна. Толькі потым загружаюцца яшчэ нейкія пасылкі. Ён жа вязе не толькі людзей, але і вайсковую пошту. У Сочы яго чакалі людзі для дадатковай перадачы. Тут праблема ў іншым: што з'явілася на самалёце пасля гэтай дазапраўкі? Тут жа не так, як на цывільных. Пасля кантролю дакументаў пад'язджаюць машыны, загружаюць дадатковыя рэчы. Пранесці нешта значна прасцей. Людзі свае, усе паралізаваныя, ніхто не думае аб бяспецы ў гэты момант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?