Старажытны абраз адабралі ў грамадзяніна Беларусі супрацоўнікі пункту пропуску «Новыя Ярылавічы». Абраз, загорнуты ў радно, знаходзіўся за заднім сядзеньнем у салёне аўтамабіля Фальскваген Джэта.

На драўляным абразы ручной работы выяўлены Ісус Хрыстос, які правай рукою бласлаўляе, а ў левай трымае разгорнутае Дабравесьце.

У дачыненьні да беларуса супрацоўнікамі мытні была ўсчатая адміністрацыйная справа. Пасьля правядзеньня экспэртнага дасьледаваньня гіторыка‑культурнай каштоўнасьці абраза й высьвятленьня абставінаў справы матэрыялы будуць перададзеныя ў суд.

Паводле: «Високий Вал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0