У турме аказаліся Ілья Богдан з Моладзі БНФ, Антон Койпіш — палітвязень па Справе 14‑ці, Павал Кур’яновіч з «Эўрапейскай Беларусі», Сяргей Высоцкі з Партыі Свабоды, Міхась Пашкевіч, Аляксандар Сяргеенка з АГП. Доказам «падазронасьці» служыць наяўнасьць у доме цьвікоў.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паўла Кур’яновіча. Пасьля ператрусу яго адвезьлі на допыт.

Сястра Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла, што яе брат патэлефанаваў ёй з тэлефона сьледчага і сказаў, што яго трое сутак будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня як падазраванага ў крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі пасьля выбуху самаробнай бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

У братоў Мікалая і Аляксандра Сяргеенкаў з АГП выбілі дзьверы ў кватэры. Сканфіскавалі кампутар і... цьвікі.

Паплечнікі актывіста моладзевай незарэгістраванай арганізацыі «Бунт» Антона Койпіша таксама ўпэўненыя, што яго пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана адбыўся ператрус. Пасьля зканчэньня ператрусу маладзён быў дастаўлены ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама.

Доказам «падазронасьці» служыць наяўнасьць у доме цьвікоў або балтоў.

Таксама арыштаваныя Міхась Пашкевіч з АГП, Сяргей Высоцкі, Тацяна Пекун, Кірыла Паўлоўскі, Віталь Стажараў і чатыры хлопцы з колішняй незалежніцкай арганізацыі "Белы легіён".

Такім чынам за кратамі ў падазрэньні да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту трымаюць прынамсі 14 актывістаў беларускага руху.


Маці Сяргея Чыслава і жонка Міраслава Лазоўскага дзяжураць каля турмы.

Тэкст і фота — радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0