Каля 30 чалавек сталі ахвярамі караблекрушэння на возеры Альберт ва Угандзе. Пра гэта паведаміла сёння агенцтва AFP.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. На патанулым судне знаходзіліся футбалісты мясцовай каманды і іх заўзятары.

«Вада была спакойнай, праблема ўзнікла, калі падчас свята футбалісты і іх заўзятары перагрупаваліся на адзін борт лодкі, якая пачала разгойдвацца. У выніку лодка перакулілася, каля 30 чалавек патанулі», — прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка мясцовай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0