Жыхар украінскага Ужгарада Дзяніс Малафееў распавёў гісторыю сабакі, які грэў і падтрымліваў параненую сяброўку. Жывёл знайшлі на станцыі Цяглоўка недалёка ад Ужгарада.

Сябры паведамілі Малафееву, што сабакі ўжо два дні ляжаць на чыгуначных рэйках. Прыехаўшы на месца, ён пабачыў, што адзін з іх атрымаў траўму ад цягніка і не мог хадзіць.

Адзін сабака ляжаў на рэйках, а побач знаходзіўся другі. Ён не толькі грэў сяброўку і бараніў яе ад людзей, але і падтрымліваў, калі па рэйках праязджалі цягнікі.

Малафееў распавядае: «Пачуўшы сігнал, сабака падышоў да сяброўкі, прыціснуўся і лёг побач з ёй. Жывёліны апусцілі галовы, прыціснуўшы іх да зямлі, і цягнік праехаў. Сабака гэта рабіў двое сутак запар, удумайцеся толькі!»

Малафееў адзначыў, што сабак ужо перавезлі ў прытулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0