Як заўважыў Аляксандр Шумілін, у 2017 годзе ў Беларусі плануецца сфармаваць некалькі комплексных дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, мэтай якіх будзе не проста навукова-тэхнічныя распрацоўкі, а канкрэтная прадукцыя і канкрэтная вытворчасць.

У тым ліку ставіцца задача сфармаваць комплексную мэтавую праграму па электрамабілях.

«Электрабус мы ўжо зрабілі, і гэты накірунак будзем развіваць. З Акадэміі навук ёсць заяўкі па распрацоўцы і вытворчасці першых ста электрамабіляў на базе прадпрыемства «БелДжы». У нас з'явяцца першыя таксі-электрамабілі», — распавёў кіраўнік ДКНТ.

Дарэчы, першы прататып ужо зроблены. Цяпер стаіць задача на працягу 2017 года зрабіць першыя 100 электрамабіляў і запусціць іх у эксплуатацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0