Фота wallperz.com

Фота wallperz.com

Let It Snow

У надвор’я дзень ня склаўся —
Плача дождж па Санта-Клаўсе,
Каб для нас калядным шоў
Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.

Мікалай па вечнай слоце
Крочыць на аўтапілоце,
Бо і сам забыўся, дзе
Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе.

Дзед-Марозаў твар памяты —
Ён штогод нам ладзіць сьвяты.
Хай бы з рук яго, як мех,
Выпаў сьнег, выпаў сьнег, выпаў сьнег.

Памажы завеяй, Зюзя,
Дзеткі б ехалі на пузе,
А наўкол іх віражоў
Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.

Хай далёкае замежжа
Нам сьпяе tombe la neige,
А брытанец скажа зноў
Let it snow, let it snow, let it snow.

Каб увечары і зранку
На Чыжоўку, Серабранку,
На цьвярозых, алкашоў
Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.

Хто ня цешыцца Калядам,
Тых намочыць лівень з градам,
А прыстойнай грамадзе —
Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0