Па традыцыі да прыезду кіраўніка дзяржавы ў Віцебску прымяркоўваецца адкрыцьцё якога-небудзь аб’екту. Сёлета ім будзе рэканструяваны радзільны дом № 1. Увечары Аляксандар Лукашэнка выступіць на цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляе БЕЛТА.

* Віцябляне называюць «Славянкай» ня толькі фэстываль, а яшчэ і спосаб вячэрне-начнога баўленьня ў цэнтры гораду у шчыльным натоўпе ля фэстывальных пляцовак. Што праўда, сёлета пляны начных тусоўшчыкаў могуць папсаваць беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі вакол цэнтру і забарона на продаж алькаголю амаль па ўсім Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0