Тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў навагодні падарунак для тых, каму даспадобы «Народны альбом». У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня ў белсатаўскім этэры будуць па чарзе паказаныя фільм пад працоўнай назвай «Ненаўмысны шэдэўр», прагучаць віншаваньні з Новым 2017-м ад удзельнікаў праекту, а таксама будзе паказаная тэлевэрсія канцэрту «Народны альбом. 20 год», які прайшоў у Беластоцкай опэры ўвосень.

Што да фільму пра «Народны альбом», то ягоныя аўтары Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц абяцаюць цікавы аповед пра гісторыю стварэньня і посьпеху першага супольнага праекту зорак беларускай рок-сцэны.

«Фільм вытканы з успамінаў, рэдкіх архіўных матэрыялаў і сучасных здымак. Мы запісалі 20 інтэрвію ўдзельнікаў «Народнага альбому», знайшлі прыблізна 15 гадзінаў эксклюзіўнага архіўнага відэа, здымкаў і аўдыёзапісаў, наведалі месцы дзеі песень ды адшукалі раней невядомыя цікавосткі, а таксама ўгаварылі Інкогніта ўпершыню праз 20 гадоў прасьпяваць «Надзеньку»», — адзначаюць аўтары фільму.

У фільме бяруць удзел Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Кася Камоцкая, Анатоль Додзь, Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алезіс Дземідовіч ды іншыя ўдзельнікі знакавага праекту.

«Народны альбом» узору 1997 году

«Народны альбом» узору 1997 году

«Народны альбом» узору 2007 году

«Народны альбом» узору 2007 году

«Народны альбом» узору 2016 году

«Народны альбом» узору 2016 году

Пачатак навагодняй ночы разам з «Народным альбомам» 31 сьнежня ў 23:00 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0