Рыгор Сасна — праваслаўны святар з Падляшша
Дэвід Боўі — брытанскі музыка

Алан Рыкман — брытанскі акцёр, вядомы па выканні Северуса Снэга
Глен Фрай — аўтар хіту Hotel California, заснавальнік Eagles
Пятро Капітула — доктар эканамічных навук, памочнік Лукашэнкі ў пытаннях эканомікі
Харпер Лі — амерыканская пісьменніца, аўтарка «Забіць перасмешніка»
Умбэрта Эка — італьянскі пісьменнік

Леў Бялевіч — удзельнік падпольнага Саюза беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГа
Рэйманд Томлісан — амерыканец, які прыдумаў «слімака» і электронную пошту
Наталля Крачкоўская — расійская актрыса
Васіль Бязмен — лекар, грамадскі актывіст са Шчучына
Валерый Сядоў — дысідэнт
Сяргей Ханжанкоў — палітвязень савецкіх часоў
Ганна Вольская — музычная прадзюсарка, жонка Лявона Вольскага

Гіда Вестэрвеле — былы міністр замежных справаў Германіі
Уладзімір Гаркуша — музыка, валтарніст
Эндру Гроўв — заснавальнік Intel
Ёхан Кройф — легендарны нідэрландскі футбаліст
Ніл Гілевіч — народны паэт Беларусі

Міхась Сенька — дзеяч эміграцыі, ЗША
Імрэ Кертэс — венгерскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Зміцер Саўка — мовазнаўца

Міхал Кацюшэнка — рэдактар «Знамя Юності»
Вітаўт Мартыненка — рок-журналіст
Прынс — амерыканскі поп-музыкант
Клаўс Зіберт — аўстрыйскі біятлонны спецыяліст, былы трэнер жаночай зборнай Беларусі
Дмытро Гнацюк — украінскі спявак

Аляксандр Талерчык — гродзенскі краязнаўца
Алег Аблажэй — мастак, пісьменнік
Валянцін Герасімаў — першы міністр энергетыкі Беларусі
Вацлаў Нямковіч — грамадскі актывіст, камендант Курапатаў
Андрэй Тур — эканаміст і чыноўнік
Мухамед Алі — легенда сусветнага бокса

Віктар Карчной — савецкі і швейцарскі шахматыст
Уладзімір Анісковіч — літаратурны крытык і перакладчык
Гордзі Хоу — легенда сусветнага хакея
Яўгенія Пліска — вярстальніца часопісу ARCHE
Ігар Канановіч — паэт
Вольга Караткевіч — журналістка

Валерый Кучынскі — заслужаны артыст БССР
Міхаіл Пракаповіч — адзін з уладальнікаў ГД «Ждановічы»
Расціслаў Янкоўскі — вядомы артыст

Сяргей Картэс — кіраўнік беларускай оперы
Валянціна Быкава — сястра пісьменніка Васіля Быкава
Міхась Шавыркін — шматгадовы рэдактар часопіса «Роднае слова»
Павел Шарамет — журналіст, рэдактар «Беларускага партызана»

Міхаіл Дзямчук — былы віцэ-прэм'ер
Іван Пташнікаў — пісьменнік
Фазіль Іскандэр — расійскі пісьменнік
Эрнст Неізвестны — сусветна вядомы скульптар
Алесь Рашчынскі — кампазітар і збіральнік фальклору
Дональд Хендэрсан — амерыканскі доктар, які перамог воспу

Язэп Бунто — глыбоцкі краязнаўца
Аляксандр Бяспалы — заслужаны артыст Беларусі
Іслам Карымаў — прэзідэнт Узбекістана
Юрый Хадыка — прафесар фізікі, адзін з стваральнікаў Народнага Фронту

Іван Лучыц-Федарэц — мовазнаўца, знаўца тысяч славянскіх песень
Юрый Базан — галоўны рэдактар і стваральнік «Аўтарадыё»
Томас Якавіцкі — грамадскі актывіст з Магілёва
Шымон Перэс — былы прэзідэнт Ізраіля, паходжаннем з Беларусі
Іван Шэга — доктар, грамадскі актывіст з Слоніма

Алесь Шутаў — грамадскі актывіст з Оршы
Уладзімір Ягораў — былы міністр унутраных справаў і кіраўнік КДБ
Уладзімір Гарбачоў — патрыярх беларускай кардыялогіі
Анатоль Бублікаў — гукарэжысёр радыё «Свабода»
Надзея Аўсіевіч — грамадская актывістка з Пінска
Анджэй Вайда — польскі рэжысёр

Дарыа Фо — італьянскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Пуміпон Адульядэт — кароль Тайланда
Юрас Пажэла — міністр аховы здароўя Літвы, памёр ва ўзросце 34 гадоў
Святлана Пенкіна — удава Уладзіміра Мулявіна

Валерыя Заклунная — украінская актрыса
Іван Яшкін — мовазнаўца-дыялектолаг
Уладзімір Зельдзін — расійскі акцёр
Алег Папоў — клоўн
Мікалай Лазавік — сакратар ЦВК
Вячаслаў Чарнатаў — архітэктар
Леанард Коэн — славуты музыка

Анатоль Валахановіч — гісторык, журналіст
Фідэль Кастра — кубінскі рэвалюцыянер
Алесь Белакоз — настаўнік і краязнаўца
Муза Заслонава — дачка Канстанціна Заслонава
Віктар Данілаў — грэка-каталіцкі (уніяцкі) святар

Якаў Радына — беларускамоўны матэматык, членкар Акадэміі навук
Марат Афанасьеў — інжынер, грамадскі актывіст са Жлобіна
Леанід Маракоў — пісьменнік, даследчык сталінскіх рэпрэсій
Наталля Макей — мадэлька
Джордж Майкл — брытанскі спявак
Кэры Фішэр — прынцэса Лея з «Зорных войнаў»

Каментары