Беларус сабраў дома танк ВІДЭА 13
Ігар Тутаў з пасёлка Мачулішчы сабраў танк у сваім гаражы. Прататып танка Т-60 збіраўся каля 1,5 года. «Гэта маё хобі, так я адпачываю», — кажа Ігар. Танк ужо стаў мясцовай славутасцю — яго збіраюцца здымаць у кіно, пра яго складаюць легенды.