У аўторак Брэсцкі абласны суд вынес прысуд жыхару Санкт-Пецярбурга, які цягам 20 гадоў гвалтаваў беларусак, паведамляе БЕЛТА. Пацярпелымі ад маньяка прызнаныя 35 чалавек, з іх пра 11 стала вядома толькі падчас расследавання.

Фота Следчага камітэта

Фота Следчага камітэта

Мужчына прызнаны вінаватым у згвалтаванні, гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, у тым ліку учыненых паўторна.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года за здзяйсненне серыі згвалтаванняў на тэрыторыі Беларусі міліцыя затрымала 45-гадовага грамадзяніна Расіі, жыхара Санкт-Пецярбурга. Мужчына, як высветлілася, перыядычна прыязджаў у Беларусь наведваць сваякоў, якія пражываюць у Брэсцкай вобласці.

З 1994 па 2014 год падчас гэтых візітаў ён гвалтаваў жанчын.

Злачынствы здзяйсняў паблізу прыпынкаў чыгуначнага і аўтатранспарту. У шэрагу выпадкаў абвінавачваны таксама забіраў у ахвяр грошы і каштоўныя рэчы. Згвалтаванні суправаджаліся пагрозамі фізічнай расправы, часам для гэтага ён выкарыстоўваў нож. Сам фігурант пазней прызнаўся, што згвалціў парадку 100 жанчын.

- Асноўная частка эпізодаў з'яўляецца падзеямі больш чым дзесяцігадовай даўніны, - у кастрычніку паведаміла прэс-служба Следчага камітэта Беларусі. - Асаблівую складанасць меў той факт, што многія ахвяры злачынстваў не жадалі казаць пра гэта, а некаторыя і зусім першапачаткова адмаўлялі факт згвалтавання, каб не ўспамінаць балючыя сітуацыі.

Доўгі час злоў меркаванага гвалтаўніка ўскладняў той факт, што пасля здзяйснення злачынстваў ён ад'язджаў з Беларусі. А бываў тут у асноўным 1-2 разы на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0