Канал АНТ паведаміў пра тое, што расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі павіншаваў землякоў з арбіты.
Праўда, як вынікае з карцінкі, атрымалася невялікая неспадзяванка — дзяржаўны сцяг у космасе вісіць дагары нагамі (можа, гэта сам касманаўт вісіць дагары нагамі — у космасе цяжка вызначыць ніз).