Сярод краін СНД Беларусь лідзіруе па вытворчасці мяса, малака, яек… Але сімвалам краіны многія лічаць бульбу. Летась на кожнага беларуса вырасцілі па 632 кілаграмы!

«Наша Ніва» апрацавала рэгіянальныя статыстычныя зборнікі Белстата і склала спіс раёнаў Беларусі па ўраджайнасці бульбы. Дзе яна расце найлепей, а дзе найгорш?

Адзначым, што ў цэлым па Беларусі ўраджайнасць бульбы на калгасных палях за год павялічылася з 215 да 250 цэнтнераў з гектара.

 

Топ-10 раёнаў з найлепшай ураджайнасцю бульбы (цэнтнераў з гектара)

  1. Лагойскі — 539
  2. Нясвіжскі — 505
  3. Гродзенскі — 482
  4. Талачынскі — 440
  5. Клічаўскі — 381
  6. Смалявіцкі — 370
  7. Шчучынскі — 369
  8. Шклоўскі — 347
  9. Бераставіцкі — 342
  10. Астравецкі — 341 

Топ-10 раёнаў з найгоршай ураджайнасцю бульбы (цэнтнераў з гектара)

105. Мазырскі — 114

106. Расонскі — 108

107. Лоеўскі — 108

108. Маларыцкі — 107

109. Мёрскі — 100

110. Брагінскі — 97

111. Браслаўскі — 77

112. Шаркаўшчынскі — 77

113. Докшыцкі — 70

114. Лёзненскі — 67

А вось калгасы Касцюковіцкага, Круглянскага, Нараўлянскага, Ушацкага раёнаў бульбу сёлета не вырошчвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?