Канец 1993 года ў гісторыі Беларусі — час публікацыі антыкарупцыйнага даклада дэпутата Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым дакуменце прайшліся па многіх, праўда, топ-чыноўнікі закранутыя не былі.

Вытрымкі з даклада друкавала «Савецкая Беларусія», суправадзіўшы гэта велізарным інтэрв’ю з Лукашэнкам.

Блогер D-zholik, перагартаўшы падшыўкі, звярнуў увагу на цікавае прозвішча, згаданае ў тэксце.

* * *

З дасье камісіі:

Белбізнэсбанк. Па дадзеных пракуратуры, у яго раду ўваходзілі прэзідэнт рэспубліканскага канцэрна «Белхарчпрам» А.Лугавы і начальнік былога Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінаблвыканкама, а цяпер кіраўнік дзяржаўнага канцэрна «Субінвест» В.Сягравец. Банк неаднаразова выплачваў грошы дзвюм вышэйузгаданым асобам, а таксама наступным асобам дзяржслужачым: начальніку упраўлення па эканамічнай рэформе і рынкавых адносінах Мінгарвыканкама Л.Анфімаву

Нагадаем, што тыя падазрэнні не пацвердзіліся, і цяпер Леанід Анфімаў — кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю. Гэта орган, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці.

Што да згаданых вышэй Аляксея Лугавога і Вячаслава Сяграўца, то і на іх кар’еры даклад Лукашэнкі таксама адбіўся нямоцна.

Лугавы ўзначальваў «Белхарчпрам» да 1997 года, калі быў звольнены разам з групай чыноўнікаў за дапушчаны рост цэн. А Сягравец яшчэ ў канцы 2000-х уваходзіў у назіральную раду «Белінвестбанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?