Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ў яго ёсць доказы таго, што ЗША і іх саюзнікі па аперацыі ў Сірыі аказвалі падтрымку экстрэмісцкім групоўкам, у тым ліку «Ісламскай дзяржаве».

«Яны абвінавачвалі нас у падтрымцы ДАІШ [іншая назва ІД]. Зараз яны самі дапамагаюць тэрарыстычным групоўкам, уключаючы ДАІШ, Атрады народнай самаабароны [атрады курдаў], Дэмакратычны саюз [левая партыя, заснаваная сірыйскімі курдамі]», — сказаў Эрдаган на прэс-канферэнцыі ў Анкары.

«Гэта цалкам відавочна. У нас ёсць пацверджаныя дадзеныя з ілюстрацыямі, фатаграфіямі і відэа», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?