У пасёлку Пуцяводная Зорка Гомельскага раёна з-за выбуху петарды сур'ёзна пацярпеў сямікласнік, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч.

Хлопчыка даставілі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу №1 ўвечары 27 снежня. Дактары канстатавалі ў яго мінна-выбуховую траўму левай кісці: пералом першага пальца, адрыў другога пальца на ўзроўні асновы фалангі, адкрыты пералом асноўнай фалангі трэцяга пальца са зрушэннем адломкаў. Акрамя гэтага дыягнаставаны раны спінкі носа і ніжняй траціны левай галёнкі.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што 13-гадовы школьнік увечары выйшаў на вуліцу, каб сустрэць свайго сябра. Бацькі ў гэты дзень з'ехалі ў Гомель па пакупкі, пакінуўшы сына аднаго.

Як патлумачыў сам пацярпелы, ён чакаў таварыша, знайшоў на снезе петарду і вырашыў яе падарваць.

Пакуль спрабаваў падпаліць кнот, адбыўся выбух. Пачуўшы выбух і крыкі, прыбег яго таварыш, які тут жа паведаміў пра здарэнне свайму бацьку. Дарослы адразу выклікаў хуткую дапамогу і паспрабаваў аказаць першую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0