Дзянісаў у форме зборнай,
фота з сайту rangers

Абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі Ўладзімер Дзянісаў падпісаў кантракт зь «Нью‑Ёрк Рэйнджэрз», паведамляе афіцыйны сайт клюбу.

Пра заключэньне двухбаковага кантракту паведаміў ўвечары 10 ліпеня генэральны мэнэджэр «конных паліцэйскіх» Глен Сатэр.

24‑х гадовы абаронца мінулы сэзон правёў у клюбе «Лэйк‑Эры Монстэрз», што выступае ў Амэрыканскай хакейнай лізе.

За «Лэйк‑Эры» Дзянісаў згуляў 66 матчаў, забіў дзьве шайбы і зрабіў шэсьць асыстэнцкіх пасаў. Таксама зарабіў 11 хвілінаў штрафу. Свой першы гол Дзянісаў забіў на Каляды, 26 сьнежня, у гульні супраць «Грэнд‑Рэпідза» (Мічыган).

Такім чынам беларуская дыяспара ў НХЛ вырасла да шасьці чалавек.

Браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны гуляюць у «Манрэалі», Міхаіл Грабоўскі перайшоў у «Таронта», за «Каларада Эвэланш» гуляе Руслан Салей. Заключыў кантракт з «Дэтройтам» Сяргей Коласаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?