Мінскае «Дынама» завяршыла групавы этап хакейнага Кубка Шпэнглера паразай ад швейцарскага «Давоса» - 4:5 (1:1, 2:3, 1:1).
Такім чынам, у нашай групе ўсе каманды набралі па тры ачкі, але за кошт лепшай розніцы шайб «Дынама» заняло першае месца. Падапечныя Крэйга Вудкрафта наўпрост выходзяць у паўфінал, дзе згуляюць з пераможцам кваліфікацыйнага матча — «Маунтфілд Градэц—Кралавэ» — Канада.
Свой паўфінальны паядынак «зубры» пачнуць у пятніцу ў 17.05.
Фінал — 31 снежня. Турнір праходзіць у Швейцарыі.