Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У пятніцу, 30 снежня, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім днём пачне паступаць вільготная цёплая паветраная маса. Пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, днём — з дажджом), магчымы слабы галалёд. У асобных раёнах чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У суботу і нядзелю — 31 снежня і 1 студзеня — надвор'е ў краіне будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы атлантычнага паходжання, чакаецца сырое і ветранае надвор'е.

У асобных раёнах, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж), магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах будзе слізка. Дыскамфорту дадасць парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, днём будзе ад 2 марозу да 4 градусаў цяпла.

У панядзелак, 2 студзеня, тэрыторыя Беларусі апынецца па уплывам франтальных раздзелаў ад цыклону, які будзе перамяшчацца праз паўночна-заходнія раёны Расіі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У аўторак, 3 студзеня, на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Скандынавіі.

Надвор'е ненадоўга перабудуецца на зімовы характар. Падмарозіць, пасля адлігі на дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 7 градусаў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег.

У сераду, 4 студзеня краіна зноў апынецца пад уплывам паўночна-атлантычнага цыклону, што перамяшчаецца са Скандынавіі, толькі ноччу ва ўсходняй частцы Беларусі адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу пераважна па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах магчыма слабая мяцеліца, галалёд. Ноч яшчэ будзе слабамарознай, тэмпература паветра панізіцца да 3—9 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях па ўсходзе можа ахаладзіцца да 10—15 градусаў марозу, днём тэмпература складзе ад мінус 5 да 1 градуса цяпла, толькі па паўночным усходзе краіны яшчэ будзе крыху халадней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?