Нагадаем, што Кірыла Паўлоўскага, Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарова судзілі у судзе Цэнтральнага раёну. Сёньня раніцай іх затрымалі людзі ў цывільным і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.

«Як бы гэта не гучала, у нас гэтая навіна, што хлопцаў будуць судзіць па «адміністратыўцы», выклікала палёгку» — зазначыў Анатоль Лябедзька па дарозе ў суд.

У выніку Кірыла Паўлоўскі атрымаў 10 сутак, а Віталь Стажараў і Міхаіл Пашкевіч па -- 15. Іх зьвінавацілі ў парушэньні арт. 17-1 КаАП (Нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы). Перад вынясеньнем рашэньня па справе Пашкевіча, судзьдзя Цэнтральнага райсуду Тацяна Паўлючук выдаліла ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць затрыманых з залі суду. Рашэньне было вынесенае без рэглямэнтаванага судовай працэдурай перапынку, паведамляе сайт ucpb.org.

Нагадаем, што Міхаіл Пашкевіч зьяўляецца актывістам «Маладых дэмакратаў», назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі ды кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Дабравольскага.

Віталь Стажараў каардынуе працу менскай арганізацыі «Маладыя дэмакраты». Кірыл Паўлоўскі зьяўляецца кіраўніком партыйнай арганізацыі Цэнтральнага раёну Менску.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0