sk.gov.by

sk.gov.by

27-гадоваму кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, выставілі абвінавачванне. Крымінальную справу распачалі па двух артыкулах — «хуліганства» і «здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцей», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 29 лістапада каля 2-й гадзіны ночы. «Загадзя ведаючы аб гістарычнай значнасці і культурнай каштоўнасці помніка», мужчына «дазволіў сабе недапушчальныя паводзіны ў грамадскім месцы». Па версіі следства, ён «наўмысна заехаў на аўтамабілі на тэрыторыю ля манумента Перамогі і мэтанакіравана тройчы ўвёў машыну ў кіраваны занос». З месца здарэння кіроўца спрабаваў з'ехаць, неаднаразова ігнараваў патрабаванні міліцыянераў аб спыненні легкавіка. Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што ў той час зламыснік усведамляў, што ён робіць. Цяпер мужчына знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Раней кіроўцу аштрафавалі на 630 рублёў, яго на 18 месяцаў пазбавілі вадзіцельскіх правоў. Пасажыр, які здымаў дрыфт на відэа, аштрафаваны на 126 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0