Лукашэнка абазначыў некаторыя задачы, над вырашэннем якіх трэба будзе працаваць новаму віцэ-прэм'еру Васілю Жарко.

Фота мае ілюстрацыйны характар, president.gov.by

Фота мае ілюстрацыйны характар, president.gov.by

«У адукацыі мы падышлі да таго, што нам трэба ўдасканальваць, наводзіць парадак у школе. Нам трэба глядзець па ВНУ, пачынаючы ад уступных экзаменаў. Мы дастаткова шмат і доўга прапрацавалі з цэнтралізаваным тэставаннем і гэтак далей. Ёсць пэўныя нараканні. Мы іх павінны ўлічыць», — мяркуе кіраўнік краіны.

Паводле яго слоў, трэба будзе сур'ёзная праца і ў сферы спорту, дзе «пры адносна вялікіх выдатках адсутнічаюць чаканыя вынікі».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб даручэнні па дасягненні ў 2017 годзе ўзроўню сярэдняга заробку ў краіне ў 500 даляраў.

«А гэта ваша Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, —адзначыў ён. - Заробак у людзей у сувязі з гэтымі эканамічнымі перыпетыямі невысокі. Яго трэба падымаць, чаго б нам ні каштавала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0