Што будзе ўяўляць з сябе комплекс «БК Капітал Цэнтр», які мае паўстаць на Кастрычніцкай плошчы?

фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

Пра гэта расказваў выканаўца абавязкаў дырэктара СТАА з абмежаванай адказнасцю «Белінтэ-Роба» Зоран Маркавіч.

Па яго словах, на рэалізацыю праекта плануецца накіраваць каля $40 мільёнаў.

У складзе цэнтра прадугледжаны адміністрацыйна-офісныя, гандлёвыя памяшканні, рэстаран з агляднай тэрасай, падземны паркінг і стаянка на ўнутрыдваровай тэрыторыі. Чакаецца, што тут размесцяцца штаб-кватэры буйных кампаній, у гандлёвых кропках будуць прадстаўлены эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы, модныя строі і аксэсуары.

«Комплекс гарманічна ўпішацца ў гістарычную забудову, у прыватнасці будзе спалучацца з архітэктурай Палаца культуры прафсаюзаў, — адзначыў Зоран Марковіч. - Разам з тым суседні будынак velcom прымушае ўлічваць сучасныя тэндэнцыі. Прымаючы пад увагу неабходнасць прымірэння розных напрамкаў, мы аддалі перавагу стылю на мяжы класікі і мадэрна, зрабілі крок у бок ўмеранай эклектыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0