З Расіі працягваюць прыходзяць навіны пра атручанне насельніцтва алкаголем.

Жыхар Пензенскай вобласці памёр у ноч на 29 снежня праз атручванне спіртазмяшчальнай вадкасцю, паведамілі ў прэс-службе мясцовага ўпраўлення МУС.

Паліцыя даведалася пра гэта ад дактароў бальніцы горада Ніжні Ломаў, куды паступіў 53-гадовы мужчына з падазрэннем на атручванне невядомым рэчывам. Праз 40 хвілін ён памёр.

Са слоў ўдавы памерлага, 27 снежня яе муж выпіў вадкасць для аўтамабільнага шклоамывальніка, на наступны дзень — шампанскае і туалетную ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0