У гэтым навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучаецца 15126 замежнікаў, гэта найбольшая лічба за ўсе часы. Кожны дваццаты студэнт — грамадзянін іншай краіны.

Сярод прадстаўнікоў якіх краін беларуская адукацыя карыстаецца найбольшай папулярнасцю?

  1. Туркменістан — 7911 студэнтаў (пяць гадоў таму было 5134).
  2. Расія — 1594 (2163).
  3. Іран — 793 (162).
  4. Кітай — 759 (1285).
  5. Нігерыя — 530 (49).
  6. Азербайджан — 446 (299).
  7. Таджыкістан — 417 (30).
  8. Казахстан — 302 (100).
  9. Ліван — 285 (167).
  10. Украіна — 283 (181).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?