У перыяд навагодніх і калядных святаў установы аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў студзені 2017 года будуць працаваць па змененым графіку, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У прыватнасці, праца бальнічных устаноў аховы здароўя будзе арганізавана наступным чынам: 1 і 7 студзеня — па графіку працы ў святочны дзень; 2 студзеня — па графіку рабочага дня; 21 студзеня — па суботнім графіку.

Акрамя таго, паліклінікі, санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы аховы здароўя, аптэкі, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі і іншыя будуць працаваць: 1 і 7 студзеня па графіку работы ў святочны дзень; 2 студзеня — па графіку работы ў суботу, 21 студзеня — у рэжыме працоўнага дня.

У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцненыя найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя. Акрамя гэтага, з ліку кіруючага складу арганізуюць адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, галоўным упраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?