Сусветныя хіты Happy New Year, Confessa і Sailing загучалі па-беларуску. Так, у адным з галоўных навагодніх хітоў «пасяліўся» анёл, а Sailing Рода Сцюарда атрымаў шчаслівы фінал. Беларускі партал TUT.BY, група METROPOLICE, Юрый Селязнёў, Яраслаў Макарыч, Арцём Краснабаеў, Дзмітрый Матуйзо, Аляксандра Гарушка і Дар'я Гладчук віншуюць усіх з Новым годам і прэзентуюць міні-праект «Сусветныя хіты па-беларуску».

Адзін з галоўных навагодніх хітоў Happy New Year быў напісаны для м'юзікла, які так і не быў асвечаны сафітамі. Па задумцы гэта была песня-заклік да бацькі-алкаголіка не напівацца у Каляды. Але песня трансфармавалася, атрымала іншую назву і перш стала папулярнай у іспанамоўнай версіі. У беларускамоўнай версіі Аляксандра Гарушка і Дар'я Гладчук напаўняюць яе святочнай лёгкасцю і святлом.

Адна з самых вядомых кампазіцый спевака і акцёра Адрыяна Чэлентана Confessa па-беларуску загучала голасам Юрыя Селязнёва, якому акампанавалі Яраслаў Макарыч і Арцём Краснабаеў.

«Я кахаю» - так пачуў і выканаў па-беларуску хіт Рода Сцюарда Sailing Дзмітрый Матуйзо ў суправаджэнні групы METROPOLICE.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?