У Гомелі цырульніца‑прадпрымальніца пазбавіла сваю кліентку, якая звярнулася за паслугай меліравання, валасоў.

Дзяўчыне давялося праходзіць курс рэабілітацыі. Распачатая крымінальная справа.

Вось што паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Ігар Грышкевіч:

«Жанчына рэальна нанесла хімічныя апёкі трэцяй ступені 16‑гадовай дзяўчыне. У адносінах цырульніцы распачатая крымінальная справа, праводзіцца праверка».

Высветлілася, што дзяўчына рабіла меліраванне ўпершыню. У выніку моцнай алергічнай рэакцыі яна засталася без валасоў.

Ігар Грышкевіч кажа, што гэтае здарэнне — вельмі рэдкі выпадак, прынамсі, для Гомельскай вобласці.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0