Як распавялі прадстаўнікі Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення, птушка вырвала дакумент з рук эстонца і паляцела.
Супрацоўнікі мытні паспрабавалі злавіць варону пры дапамозе сабак, але не змаглі адшукаць птушку.
Прапажу аформілі ў паліцыі Івангорада. Там жа эстонцу далі адрас эстонскага консульства ў Санкт-Пецярбургу для атрымання дакументаў, неабходных для вяртання на радзіму.
Пашпарт знайшлі праз некалькі дзён. Варона вырвала з яго адну старонку і кінула непадалёк ад мытнага пункта.
0
0
0
0
0
0