Фота nydailynews.com
Няшчасны выпадак адбыўся ў адной з трэнажорных залаў горада Анкені, штат Аёва. Томсан рыхтаваўся выканаць жым лежачы, калі штанга выслізнула ў яго з рук і звалілася яму на шыю. Ён быў шпіталізаваны ў бальніцу горада Дэ-Мойн, што знаходзіцца ў 16 кіламетрах ад Анкені. Дактары канстатавалі яго смерць.
Паведамляецца, што Томсана страхавалі некалькі чалавек. Па словах прадстаўніка ўніверсітэта штата Аёва Анэт Хэкер, загінулы быў студэнтам гэтай навучальнай установы.