Як мінімум 39 чалавек загінулі і каля 40 атрымалі раненні ў выніку нападу на начны клуб Reina ў Стамбуле, паведаміў міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сайле.
AFP
Паводле яго слоў, сярод загінулых — 16 замежнікаў. Паліцыя вядзе пошукі нападніка.
Раней губернатар Стамбула Васіп Шахін паведамляў, што адзін з загінулых быў паліцэйскім. Ён таксама назваў напад тэрарыстычнай атакай.
Шахін дадаў, што напад здзейсніў адзін узброены чалавек у касцюме Санта-Клаўса.
Клуб Reina знаходзіцца ў раёне Бешыкташ. Паведамляецца, што ў момант нападу там знаходзіліся некалькі сотняў чалавек.
Некаторыя наведвальнікі клуба ў паніцы скакалі ў Басфор, спрабуючы выратавацца.
Клуб быў папулярны не толькі сярод мясцовых жыхароў, але і сярод замежнікаў.
0
0
0
0
0
0