Паліцыя ў Канадзе арыштавала капітана паветранага судна, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і непасрэдна перад узлётам заснуў у кабіне пілотаў, паведамляе мясцовая газета National Post.
Борт Boeing 737 павінен быў вылецець з Калгары ў мексіканскі Канкун. Аднак перад вылетам лётчык заснуў проста ў кабіне.
Праверка паказала, што ўзровень алкаголю ў крыві пілота перавышае дапушчальны ўзровень у тры разы.
На борце авіялайнера кампаніі Sunwing знаходзіліся 99 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа.
Самалёт вылецеў з іншым капітанам.