Адначасова сутыкнуліся аўтобус №100 і тры легкавікі — «Мазда», «Ровэр» і «Поршэ». Кіроўцы атрымалі лёгкія пашкоджаньні. Зь легкавікоў найбольш дасталася «Поршэ».

ДТЗ здарылася на плошчы Перамогі ў раёне кавярні «Салодкі фальварак». Па словах відавочцаў адбылася гэта каля 21-й гадзіны. Спачатку не разьмінуліся аўтобус і «Мазда», якія ехалі ў сустрэчных накірунках – аўтобус з боку вул. Казлова, легкавік, адпаведна, з боку плошчы. Затым у аўтобус ўдарыўся «Поршэ Кайман».

Ад удару ў аўто амаль паадляталі колы. На месца аварыі прыехалі тры брыгады «Хуткай дапамогі». Сабраўся натоўп. Людзі фатаграфавалі бітыя аўтамабілі і пераляканых кіроўцаў.

Уласьнік «порша» нэрвова размахваў рукой зь перавязаным пальцам. Побач усьміхалася дзяўчына, у яе перабінтаванае калена. Некаторыя цікаўныя зьдзекліва пасьміхаліся з гаспадара разьбітага спартовага аўто. Праз колькі хвілінаў ДАІшнікі пачалі адціскаць людзей ад месца здарэньня, не камэнтуючы яго акалічнасьці.

Пад’ехала здымачная група БТ зь Дзянісам Бальшаковым.

Дадатковыя фотаздымкі можна пабачыць тут.

СП

windofinfinity.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0