У міліцэйскім прэс-рэлізе распавядаецца, што памочнік дзяжурнага АДС ГАМ-1 Маскоўскага РУУС Мінска прыбыў на выклік да кватэры, на якую скардзіліся за гучны шум.

Міліцыянт спрабаваў суцішыць маладога чалавека, які выйшаў з шумнай кватэры. «У адказ мужчына, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, нанёс удар супрацоўніку міліцыі ў вобласць грудзей, затым — серыю ўдараў у галаву. Акрамя таго, нападнік паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянта», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што міліцыянт папярэдзіў пра ўжыванне зброі, а потым зрабіў папераджальны стрэл убок. Пасля гэтага мінчук схапіў міліцыянта за руку і зноў паспрабаваў забраць пісталет. «Падчас барацьбы было зроблена яшчэ два стрэлы, у выніку якіх нападніку прычыненыя скразныя раненні ў вобласці грудзей і левай ступні», — заяўляюць у міліцыі.

Міліцыянты абвяргаюць звесткі, што супрацоўнік міліцыі пакінуў месца здарэння. Паводле іх словаў, пасля стрэлаў міліцыянт адразу з пад'езда «паведаміў у дзяжурную часць аб факце прымянення табельнай зброі, аб неабходнасці шпіталізацыі нападніка, а таксама запрасіў дадатковыя сілы», якія прыбылі праз некалькі хвілінаў.

«Супрацоўнік міліцыі характарызуецца са станоўчага боку. Вытрыманы, спакойны, ураўнаважаны, канфліктных сітуацый імкнецца пазбягаць», — дадаюць у ГУУС. Ён шпіталізаваны, як і паранены мінчук.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак.

У навагодні ранак міліцыя вымушана была ўціхамірваць работніка «Кераміна» зброяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0