ДАІ Мінскай вобласці шукае сведак ДТЗ, якое адбылося 29 снежня каля 19.00 на дванаццатым кіламетры аўтадарогі Мінск—Дзяржынск, паблізу аграгарадка Шчомысліца Мінскага раёна, паведамілі БелТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Рухаючыся ў бок Мінска, аўтамабіль «Сітраен Ксара Пікаса» ўчыніў наезд на мужчыну-пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку пешахода адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён патрапіў пад не выяўлены пакуль транспартны сродак.

У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы аварыі, а кіроўца аўтамабіля «Сітраен» атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра здарэнне, паведаміць інфармацыю па тэлефонах: 8029 3682627 або 8029 3391444.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0