У ЗША ў штаце Арызона блізняты нарадзіліся з розніцай у 10 хвілін, але ў іх датах нараджэння пазначаныя розныя гады, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта адбылося з-за таго, што першы хлопчык з'явіўся на свет у 23:51 трыццаць першага снежня 2016 года, а другі — праз адну хвіліну пасля паўночы першага студзеня 2017 года.

Старэйшага хлопчыка назвалі Соер, а яго брата — Эверэт. Бацька сямейства мяркуе, што цяпер у Соера ёсць нагода жартаваць з брата з-за свайго першынства.

У іншым амерыканскім штаце, а менавіта ў Каліфорніі, у гэтую навагоднюю ноч адбыўся такі ж выпадак. У адным з радзільных дамоў нарадзіліся дзяўчынкі-блізняткі. Старэйшая за 4 хвіліны да паўночы, а другая — пасля 12-й ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?