Вайскоўцы падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ЗША дыслакаваныя ў Літве. Гэта пацвердзіла прадстаўніца Міністэрства абароны рэспублікі Аста Галдыкайце, перадае Delfi са спасылкай на BNS.

AFP

AFP

Па яе словах, размяшчэнне спецназа — адзін з пунктаў для доўгатэрміновага і цеснага супрацоўніцтва з Вашынгтонам. Яно неабходнае для забеспячэння бяспекі рэспублікі, дадала Галдыкайце.

Дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс, у сваю чаргу, заявіў у парламенце, што разгортванне амерыканскіх сіл з'яўляецца адказам Расіі. Ён таксама адзначыў, што «НАТА і іншыя краіны не будуць мірыцца з расійскай агрэсіяй у рэгіёне».

1 студзеня газета The New York Times паведамляла, што гаворка ідзе аб дыслакацыі ў Літве некалькіх дзясяткаў вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?