Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Стваральнікі сэрвісу MSQRD Сяргей Ганчар і Яўген Неўгень трапілі ў рэйтынг «30 да 30» за 2017 год, складзены часопісам Forbes. Прадпрымальнікі з Беларусі згадваюцца ў спісе найлепшых у катэгорыі «Спажывецкія тэхналогіі».

«Калі Facebook хацеў дагнаць Snapchat, ён звярнуўся да двух прадпрымальнікаў з Беларусі, — гаворыцца ў апісанні часопіса. — Неўгень і Ганчар стварылі MSQRD — дадатак, які дадае вар'яцкія фільтры на вашыя сэлфі.

Пасля таго як дадатак быў падхоплены ў ЗША, Facebook купіў MSQRD у сакавіку 2016 года. З тых часоў абодва сузаснавальнікі працуюць ужо на Facebook у Лондане».

Часопіс анансаваў рэйтынг як «600 самых яркіх маладых прадпрымальнікаў, наватараў і тых, хто мяняе правілы гульні». У рэйтынг увайшло некалькі сотняў бізнэсменаў з усяго свету. Журы адабрала па 30 чалавек у 20 катэгорыях, такіх як «Адукацыя», «Энергетыка», «Гульні», «Ахова здароўя», «Музыка» і «Мастацтва і стыль».

У рэйтынгу больш няма ўраджэнцаў Беларусі. 75% спісу — жыхары ЗША. Па падліках складальнікаў, сярод «самых яркіх прадпрымальнікаў» кожны сёмы ў Штаты іміграваў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?