Свет9191

Запрашэнні на «праграму Салаўёва» аб тым, хто зменіць Лукашэнку, аказаліся фэйкавымі

У рэдакцыю «Нашай Нівы», а таксама шэрагу беларусаў 3 студзеня прыйшлі лісты нібыта ад прадзюсера праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Россія». Аднак тэлевядоўца заявіў у твітары, што такая праграма не рыхтуецца.

У лістах, якія атрымалі некаторыя СМІ, а таксама палітолагі і журналісты, гаварылася, што 11 студзеня плануецца эфір пра Беларусь, тэмай якога стане кандыдатура ў пераемнікі Лукашэнкі. «Хто заменіць Лукашэнку», — так і напісана. 

Заяўлялася, што гаворка пойдзе пра «палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, адносінах з Расіяй і ЕС, арышты прыхільнікаў рускага свету, зніклых палітыках і падручніках гісторыі». 

У Рэдакцыі НН прасілі «кантакты паважаных беларускіх гісторыкаў» і падкрэслівалі, што сярод удзельнікаў будуць былы генеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка, а таксама Наталля Радзіна, Арсень Сівіцкі, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Зімоўскі.

З расійскага боку абяцаўся ўдзел Франца Клінцэвіча, Уладзіміра Жырыноўскага, Праханава, Суздальцава. 

Наталля Радзіна напісала ў сябе ў ФБ, што яна адмаўляецца ехаць у Расію, але гатовая запісацца з Варшавы праз скайп, а Сівіцкі сказаў «Нашай Ніве», што пасля запісу на тэлеканале «Звезда», калі з яго вялікай прамовы пакінулі 30 секунд, ехаць на яшчэ адзін запіс лічыць дурасцю. 

Задаць арганізатарам праграмы ўдакладняючыя пытанні нам не ўдалося — тэлефон, пазначаны ў лісце, як аказалася, належыць не прадзюсару праграмы. 

А праз некалькі гадзін сам Уладзімір Салаўёў напісаў у сябе ў твітары, што ніякай праграмы здымаць не збіраецца.

Што да зместу фэйкавага запыту, то былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі адзначыў «Нашай Ніве», што «ніводзін расійскі прадзюсар слова прэзідэнт з вялікай літары пісаць не будзе». 

Лісты рассылаліся ад імя Алены Саломінай з мэйла vechersvladimirom@bk.ru.

Фэйкавае запрашэнне можа мець сваім наступствам тое, што беларускія эксперты з яшчэ большым недаверам будуць ставіцца да запрашэнняў у эфір расійскіх СМІ.

Каментары91

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць