Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 5 студзеня з-за моцнага ветру.

Будзе воблачна. Чакаецца снег, ноччу ў асобных раёнах — моцны снег, завіруха.

Па паўднёвым усходзе слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны 5—10 м/с, ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі — парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 8-15, па паўднёвым усходзе будзе 1—7 марозу.

У Гідрамеце таксама нагадалі, што ў чацвер, 5 студзеня, па паўночна-заходняй палове краіны, а 6 студзеня паўсюдна рэзка пахаладае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?