Судовыя выканаўцы Першамайскага раёна Мінска наклалі арышт на прыватны дом грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык.
Падставай для гэтага стаў не сплочаны штраф памерам 550 рублёў. Вольга Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала ў мінулым годзе. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі.
Паведамленне пра арышт жылля актывістка атрымала на трэці дзень новага года, тым часам як пастанова датаваная 1 сьнежня 2016 году, кажа Вольга Мікалайчык.
0
0
0
0
0
0