Беларусь падняла тарыфы на транзіт нафты па магістральных трубаправодах праз тэрыторыю краіны. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якая 4 студзеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гаворка ідзе аб транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба» з Расеі ў іншыя краіны Еўропы.

Дакумент уступае ў сілу з 1 лютага 2017 года і будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2017 года.

З дакумента вынікае, што транспарціроўка нафты па магістральных трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па маршруце Унеча (Высокае) - Адамава Застава устанаўліваецца на ўзроўні 287,90 руб. за тону без уліку ПДВ (раней 267,32 руб). Транспарціроўка тоны нафты па маршруце Унеча (Высокае) - Броды зараз складзе 123,66 руб. (Раней 114,82 руб.)

Новыя тарыфы будуць дзейнічаць з 1 лютага па 31 сакавіка 2017 года.

Такім чынам тарыфы на транспарціроўку нафты з Расіі для беларускай «Гомельтранснафта Дружба» павысіліся на 7,7%, а для «Полацктранснафта Дружба» - 11,76%.

Гэта павышэнне цалкам адпавядае заяве Федэральнай антыманапольнай службы Расіі ад 28 снежня. Тады ў Маскве заявілі, што тарыфы на транзіт ўзгодненыя, але ў Мінску адзначылі, «што нічога яшчэ не вырашана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?